Адкрыццё выставачнага праекта да Міжнароднага дня этнографа з майстар-класам і кінапраглядам

У рамках чарады мерапрыемстваў да 35-годдзя з адкрыцця ў г.п. Лоеве Музея бітвы за Днепр цэнтр дакументацыі культурнай спадчыны прэзентуе навукова-даследчы выставачны праект па матэрыялах палявых экспедыцый музея “Этнаграфія /не толькі/ ў лічбе. Смартфон: нататнік, дыктафон, камера…”, прымеркаваны да Міжнароднага дня этнографа.
 
У выставачным праекце зроблена спроба асэнсавання работы ваенна-гістарычнага музею з няпрофільным для сябе, але вельмі цікавым і важным для гісторыі Лоеўскага рэгіёна матэрыялам — этнаграфічнай матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчынай.
Падчас падрыхтоўкі праекта былі выкарыстаныя прадметы са збору Музея бітвы за Днепр і палявыя матэрыялы з навуковага архіва музея, сабраныя за апошнія 20 гадоў, а таксама палявыя матэрыялы Беларускага архіва вуснай гісторыі. Сярод іншага, наведвальнікаў чакае апрача прадметнага шэрагу, традыцыйнага для музейных выстаў, і экранная экспазіцыя з дэманстрацыяй палявых запісаў і інтэрв’ю, зробленымі супрацоўнікамі музея.
У рамках адкрыцця выставы мае прайсці майстар-клас ад сяброў музейнага аб’яднання “Нашчадкі Лоя” па народных танцах Лоеўшчыны, а таксама дэманстрацыя кінастужкі.
 
Больш інфармацыі пра выставачны праект можна даведацца тут.
1098