
На падставе пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
Правесці VI рэгіянальны фестываль літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» 7 верасня 2024 года ў горадзе Жыткавічы, горадзе Тураве Жыткавіцкага раёна.
Згодна з праграмай фестывалю ў перыяд часу з 9.40 да 10.40 будзе адбывацца ўскладанне кветак да помніка Кірылу Тураўскаму; наведванне скрыпты і Барысаглебскіх могілак, якія будуць суправаджацца арганізацыяй азнаямленчай экскурсіі па комплексе “Замкавая гара” і Барысаглебскіх могілках.