
Дзень маці - тое свята, аб якім немагчыма забыцца ў мітусні штодзённых клопатаў. Яго з нецярпеннем чакаюць і адзначаюць у многіх краінах. Прысвечаны гэты святочны дзень самай дарагой жанчыне, якая падарыла жыццё кожнаму чалавеку. Гэта свята заклікана падтрымаць традыцыі беражлівых адносін да жанчыны, умацаваць сямейныя асновы, падкрэсліць значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека - Маці.
13 кастрычніка Дзяржаўная ўстанова культуры «Тураўскі краязнаўчы музей» запрашае прыняць удзел у акцыі "Прывядзі маму ў музей". Маці з дзецьмі ў Дзень маці змогуць бескаштоўна наведаць экспазіцыі і выставы.