
Прэзентацыя зборніка твораў “Палескія ночы” і
творчая сустрэча з Таццянай Дзеніскавец.
Арганізатары мерапрыемства:
ДУ «Музей гісторыі горада Гомеля», дырэктар – Юлія Святаславаўна Купрэева;
Таццяна Мікалаеўна Дзеніскавец. Піша вершы, эсэ, публіцыстыку, байкі.
Мерапрыемства адбудзецца 13 снежня (пятніца) 2024 г., 17.00.
Таццяна Дзеніскавец нарадзілася ў жніўні 1989 года ў вёсцы Хорск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Праз год сямʼя пераехала ў вёску Туры, дзе і прайшло яе дзяцінства. Скончыла Хорскую сярэднюю школу, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура. Гісторыя»), Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (па спецыяльнасці «адукацыйны менеджмент»).
Таццяна Дзеніскавец уваходзіць у абласное літаратурнае абʼяднанне «Пралеска». Мае публікацыі ў літаратурна-мастацкім часопісе «Метаморфозы», часопісах «Эколог и я», «Мир животных», альманаху «Лірычны настрой», газетах «Навіны Палесся», «Гомельская праўда».
Заняла другое месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу эсэ «Залатое пяро «Белай Русі» - 2022». У Міжнародным літаратурным конкурсе «Славянскі калейдаскоп - 2023» у намінацыі «Публіцыстыка» заняла трэцяе месца, таксама трэцяе месца ў намінацьі «Малая проза» у 2024 годзе. Узнагароджана лыпломам другой ступені ў намінацьі «Эсэ» адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу «У імя міру» у 2023 годзе.
Атрымала дыплом фіналіста II Міжнароднага літаратурнага конкурсу паэтычных перакладаў «Беларусь - Россия. Сожские берега дружбы» у намінацыі «Переводы Али Шогенцукова на белорусский язык». Заняла першае месца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу эсэ «Залатое пяро «Белай Русі» - 2024». Стала фіналістам «IX Международного молодежного фестиваля-конкурса поэзии и поэтических переводов «Берега дружбы» имени Л. Ю. Севера». Піша на беларускай мове вершы, эсэ, публіцыстыку, байкі.