Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак #мастакі_нашай_краіны

#мастакі_нашай_краіны

Карані генеалагічнага дрэва Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка знаходзяцца ў былой Магілёўскай губерні: в. Хімнае Асіповіцкага раёна - радзіма бацькі Уладзіміра Іванавіча. Сам ён нарадзіўся ў Менску.

З дзесяці гадоў Стэльмашонак наведваў вячэрнюю школу, дзе вучыўся маляванню, затым гурток выяўленчага мастацтва Палаца піянераў.

У 1945 г. паступіў на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Праз год факультэт быў расфарміраваны і мастак пераехаў у Ленінград. Скончыў факультэт мастацкай апрацоўкі дрэва Ленінградскага вышэйшага мастацка-прамысловага вучылішча імя У.І. Мухінай (1946).

У 1960–1980-я гг. стаў аўтарам шэрагу манументальных твораў у Мінску, Светлагорску, Місхоры (Украіна), Патсдаме (Германія). Быў у ліку калектыва аўтараў праектаў станцый Мінскага метрапалітэна "Плошча Перамогі" і "Маскоўская".

У 2006 г. у Асіповіча адкрыта Карцінная галерэя У.І. Стэльмашонка. У залах галерэі экспануюцца 37 карцін, 7 акварэляў і 120 графічных работ.

81