Юдэль Пэн #мастакі_нашай_краіны

#мастакі_нашай_краіны

Юдэль (ці Юдаль, Юры) Пэн нарадзіўся 5 чэрвеня 1854 г. у мястэчку Новааляксандраўск (цяпер г. Зарасай, Літва) у сям'і яўрэя-рамесніка.

Пасля школы Пэн з'яжджае ў Дзвінск. Тут ён паступае на працу да маляра. Будучы вялікі жывапісец фарбуе сцены і столі; пазней яму давяраюць маляваць шыльды.

Затым ён канчаткова вырашае вучыцца на мастака і едзе паступаць у Імператарскую Акадэмію майстэрстваў. З першага разу паступіць яму не ўдалося. Праз год, з другой спробы, Пэн усё ж здае ўступныя іспыты.

У 1891 г. магчымасць арганізацыі школы, стварэння нармальных умоваў для жыцця і творчасці прывялі мастака ў Віцебск.

Рэвалюцыя ўнесла істотныя карэктывы як у жыццё мастака, так і ў працу ягонай прыватнай школы. Аднак у 1918 г. любімы вучань Пэна, Марк Шагал, прыехаў у Віцебск з мандатам упаўнаважанага па справах мастацтваў і арганізаваў Віцебскую народную мастацкую вучэльню, куды запрасіў выкладаць свайго настаўніка.

Свае працы ён завяшчаў роднаму гораду - Віцебску.

87