#незаўважныэкспанат (Збан)

Збан - гліняны, шкляны або металічны посуд, параўнальна высокі, бочкаваты, з перажабінай пад горлам, з ручкай і наском, часам з вечкам; урна, ваза.

Збаны выкарыстоўваюцца ў побыце. Галоўным прызначэннем збана было захоўванне вадкасцей. Таму яго адносілі да «піцейнага» посуду. Выгляд напою вызначаў форму пасудзіны. У шырокія, круглявыя налівалі ваду, квас, віно, у падоўжаныя з вечкам - піва.

Аднак у гісторыі вядомыя выпадкі, калі збаны выкарыстоўвалі і для іншых патрэб: збан-крупнік выкарыстоўвалі для захоўвання сыпкіх прадуктаў. У яго можна было змясціць пуд якіх-небудзь круп, таму яго яшчэ называлі «пудавік». Таксама існавалі збаны-рукамоі для мыцця.

141