Выстава аднаго дня «Васількоў. Гульня ў жыццё». І шахматны турнір


20 ліпеня (чацвер) у 11:00 запрашаем вас у філіял Веткаўскага музея, каб наведаць выставу “Васількоў. Гульня ў жыццё”.

Гэта выстава гомельскага разьбяра Барыса Васількова, прысвечаная Міжнароднаму дню шахмат.

На выставе будуць прадстаўленыя аўтарскія шахматы 94-гадовага майстра, якія маюць незвычайны выгляд. Шахматныя фігуркі зробленыя ў выглядзе звяроў і птушак.

Дарэчы, разьбой па дрэве Барыс Міхайлавіч пачаў займацца яшчэ падлеткам і працягвае сёння - ужо амаль 80 год чалавек займаецца любімай справай.

А яшчэ падчас прэзентацыі выставы, мы зладзім шахматны турнір. Можна будзе згуляць партыю ў незвычайныя шахматы.

Выставу можна будзе пабачыць толькі 20 ліпеня. Таму не прапусціце.

20.07 у 11:00.
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Уваход вольны!
+375 232 50-96-98


20 июля (четверг) в 11:00 приглашаем вас в филиал Ветковского музея на выставку "Васильков. Игра в жизнь”.

Это выставка гомельского резчика Бориса Василькова, посвященная Международному дню шахмат.

На выставке будут представлены авторские шахматы 94-летнего мастера, которые необычно выглядят. Шахматные фигурки сделаны в виде зверей и птиц.

Кстати, резьбой по дереву Борис Михайлович начал заниматься еще подростком и продолжает сегодня - уже почти 80 лет человек занимается любимым делом.

А еще во время презентации выставки, мы устроим шахматный турнир. Можно будет сыграть партию в необычные шахматы.

Выставку можно будет увидеть только 20 июля. Поэтому не пропустите.

20.07 в 11:00.
г. Гомель, площадь Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла).
Вход свободный!
+375 232 50-96-98

175