Адкрыццё новай выставы «Вось табе, барада, хлеб соль і вада»


upd: Сябры, у сувязі з неспрыяльным надвор’ем сённяшняе адкрыццё выставы перанясецца на сонечны дзень. Бо выстава павінна была адбыцца ў музейным дворыку.

Новую дату абавязкова паведамім!

 

12 жніўня (субота) у Веткаўскім музеі (што ў Ветцы) адбудзецца адкрыццё і прэзентацыя новай выставы “Вось табе, барада, хлеб соль і вада”.

Гэта выстава раскажа нашым наведвальнікам пра жніўныя традыцыі беларусаў. А традыцыі гэтыя асаблівыя, цікавыя, моцныя. Жніво аб'ядноўвала нашых людзей, гуртавала іх у адно цэлае — у талаку.

На выставе можна будзе пабачыць саламяныя бароды - адметны жніўны рытуальны аб'ект, а таксама фотаздымкі з экспедыцый і адмысловых жніўных фотасесій.

А на адкрыцці можна будзе дазнацца больш пра жніўную традыцыю ад куратара выставы.

Выстава будзе працаваць каля месяца і размесціцца ва ўтульным унутраным дворыку Веткаўскага музея.

Запрашаем на адкрыццё!

Калі: 12.08.2023 у 12:00.

Дзе: г. Ветка, Красная плошча, 5.

Уваход вольны!

+375 (2330) 4-27-49


12 августа (суббота) в Ветковском музее (что в Ветке) состоится открытие и презентация новой выставки “Вось табе, барада, хлеб соль і вада”.

Эта выставка расскажет нашим посетителям о жатвенных (уборка зерна) традициях беларусов. А традиции эти особенные, интересные, сильные. Жатва объединяла наших людей, группировала их в одно целое - в толоку.

На выставке можно будет увидеть соломенные бороды - отличительный жатвенный ритуальный объект, а также фотографии из экспедиций.

А на открытии можно будет узнать больше об жатвенной традиции от куратора выставки.

Выставка будет работать около месяца и разместится в уютном внутреннем дворике Ветковского музея.

Приглашаем на открытие!

Когда: 12.08.2023 в 12:00.

Где: г. Ветка, Красная площадь, 5.

Вход свободный!

+375 (2330) 4-27-49

250