Адкрыццё новай выставы «Арнаменты Падняпроўя. Крючча»


8 верасня (пятніца) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Арнаменты Падняпроўя. Крючча".

Падняпроўе – рэгіён найбольш выразных і багатых у сваёй разнастайнасці мастацкіх традыцый абрадавых ручнікоў. Падняпроўскія ручнікі ўражваюць насычанасцю і каларытнасцю чырвонага колеру, адчувальнай архаікай і семантычнай сутнасцю ромба-геаметрычнай арнаментыкі, багаццем і вынаходніцтвам прыёмаў і спосабаў ткацтва, вышыўкі, карункавага аздаблення.

На выставе “Арнаменты Падняпроўя. Крючча” будзе прадстаўлены вынік шматгадовай працы музея, які змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых даследаванняў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі.

Выстава пазнаёміць з традыцыйным тэкстылем рэгіёна Падняпроўя, а таксама раскажа, як на Падняпроўі ў жывым этнаграфічным асяроддзі ручнікі і па сённяшні дзень працягваюць выконваць сваю абрадавую функцыю ў якасці набожнікаў, у вясельнай і пахавальна-памінальнай абраднасці.

Новы выставачны праект будзе цікавы для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай ды сваімі каранямі.

Запрашаем на сустрэчу з традыцыяй.

Калі: 08.09.2023 у 16:00.

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны!

+375 232 50-96-98


8 сентября (пятница) в филиале Ветковского музея состоится открытие новой выставки "Орнаменты Поднепровья. Крючча".

Поднепровье - регион наиболее выразительных и богатых в своем разнообразии художественных традиций обрядовых рушников. Поднепровские рушники впечатляют насыщенностью и колоритностью красного цвета, ощутимой архаикой и семантической сущностью ромбо-геометрической орнаментики, богатством и изобретением приемов и способов ткачества, вышивки, кружевной отделки.

На выставке "Орнаменты Поднепровья. Крючча" будет представлен результат многолетней работы музея, содержащий материалы экспедиционных и фондовых научных исследований ткацких традиций юго-востока Беларуси.

Выставка познакомит с традиционным текстилем региона Поднепровья, а также расскажет, как на Поднепровье в живой этнографической среде рушники и по сей день продолжают выполнять свою обрядовую функцию в качестве набожников, в свадебной и похоронно-поминальной обрядности.

Новый выставочный проект будет интересен всем, кто интересуется традиционной культурой и своими корнями.

Добро пожаловать на встречу с традицией.

Когда: 08.09.2023 в 16:00.

Где: г. Гомель, пл. Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла).

Вход свободный!

+375 232 50-96-98

431