Этна-вечарына «Жаніцьба коміна»


Запрашаем на этна-вечарыну “ЖАНІЦЬБА КОМІНА”!

Вечарына пройдзе, як заўжды ў нас, весела і душэўна. Але, з пэўнай ноткай суму. Гэтую вечарыну мы хочам прысвяціць Кацярыне Аляксееўне Панчэні - знакамітай бабе Каці з вёскі Пагост (Жыткавіцкі раён). На пачатку верасня яе не стала...

Баба Каця - неверагодная, легендарная жанчына, дзякуючы якой захаваліся больш за сотню фальклорных песень і дзясятак абрадаў. Яна была галоўнай захавальніцай старажытнага абраду "Юраўскі карагод", які ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА (бо дзякуючы Кацярыне Аляксееўне абрад жыве да нашых дзён).

Сёння мы можам рабіць этна-вечарыну "Жаніцьба коміна" таксама дзякуючы Кацярыне Аляксееўне, бо ладзім рэканструкцыю абраду па таму прыкладу, як рабілі гэта ў Пагосце, і частку песень для абраду запісалі менавіта ад бабы Каці.

Лепшая памяць пра Кацярыну Аляксееўну Панчэню - не забываць нашы абрады і песні, працягваць ім жыццё і пашыраць далей і далей.

«Жаніцьба коміна» — архаічны абрад звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату. З гэтага часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі. На вуліцы рана цямнее, становіцца холадна, таму ўсе працы пераносіліся ў хату — там і цяплей, і комін свеціць!

На вечарыне кожны ўдзельнік зможа дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый!

Што вас чакае:

  • абрадавыя дзеянні з гарбузом, мёдам, зярнятамі і комінам;
  • абрадавыя песні і танцы пад гармонік;
  • традыцыйныя беларускія гульні, жарты і забавы.

Дарэчы, па нашай добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы - стол збіраем у складчыну! Пажадана, каб кожны госць прынёс з сабой штосьці да святочнага стала. Прыносьце любыя смаколікі (і не толькі салодкія): яешню, пірагі, бліны, варэнікі, бульбу, каўбасу, сыр, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі.

Запрашаем, нават клічам усіх вас + вашых сяброў + сяброў вашых сяброў!

Дата: 30.09 (субота), пачатак у 16:00.

Кошт удзелу — 8 BYN для дарослых, 4 BYN для дзяцей школьнага ўзросту.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)


Приглашаем на этно-вечеринку ”Жаніцьба коміна"!

Вечеринка пройдет, как всегда, весело и душевно. Но, с определенной ноткой грусти. Эту вечеринку мы хотим посвятить Екатерине Алексеевне Панчени - знаменитой бабе Кате из деревни Погост (Житковичский район). В начале сентября ее не стало...

Баба Катя - невероятная, легендарная женщина, благодаря которой сохранились более сотни фольклорных песен и десяток обрядов. Она была главной хранительницей древнего обряда "Юровский хоровод", который внесен в список Всемирного наследия ЮНЕСКО (ведь благодаря Екатерине Алексеевне обряд живет до наших дней).

Сегодня мы можем проводить этно-вечеринку "Жаніцьба коміна" также благодаря Екатерине Алексеевне, ведь устраиваем реконструкцию обряда по тому примеру, как делали это в Погосте, и часть песен для обряда записали именно от бабы Кати.

Лучшая память о Екатерине Алексеевне Панчени - не забывать наши обряды и песни, продолжать им жизнь и распространять дальше и дальше.

"Жаніцьба коміна" - архаичный обряд связанный с переносом огня (света) с улицы в дом. С этого времени начинались посиделки-посиделки. На улице рано темнеет, становится холодно, поэтому все работы переносились в дом - там и теплее, и комін светит!

На вечере каждый участник сможет прикоснуться к исконным беларуским традициям!

Что вас ждет:

  • обрядовые действия с тыквой, медом, зерном;
  • обрядовые песни и танцы под гармошку;
  • традиционные беларуские игры, шутки и развлечения.

Кстати, по нашей доброй традиции и чтобы весь год был счастливым - стол собираем в складчину! Желательно, чтобы каждый гость принес с собой что-то к праздничному столу. Приносите любые угощения (и не только сладкие): яичницу, пироги, блины, вареники, картошку, колбасу, сыр, конфеты, печенье, любые другие вами любимые лакомства.

Приглашаем, даже зовем всех вас + ваших друзей + друзей ваших друзей!

Дата: 30.09 (суббота), начало в 16:00.

Стоимость участия - 8 BYN для взрослых, 4 BYN для детей школьного возраста.

Место проведения: филиал Ветковского музея, г. Гомель, площадь Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла)

544